BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенцы Беластока адзначылі Дзень Святога Губерта

У беластоцкім хабе «Новая Зямля» 1 лістапада гарадзенцы, што жывуць у Беластоку, а таксама госці з Вільні і Варшавы, адзначылі неафіцыйны Дзень Гародні – Дзень Святога Губерта. Былі пачастункі і цікавыя гульні, забавы для дзетак і шчырыя ўспаміны. 

Пра асаблівасць такога дня кажа акцёр Васіль Калач:

Такія святы для нас важныя перш за ўсё таму, што мы гарадзенцы, мы патрыёты свайго горада, мы яго любім, мы там нарадзіліся, мы там жылі. Фактычна ўвесь наш досвед, усё тое, што мы маем, мы атрымалі дзякуючы гэтаму гораду і дзякуючы тым людзям, якія тут збіраюцца.

Аляксей Шота, адзін з арганізатараў гэтай імпрэзы, упэўнены, што такіх святаў няма нідзе, толькі ёсць у Гародні і ў гарадзенцаў:

– Гэта традыцыя не проста нейкія сходкі зямляцтваў, нейкіх людзей з аднаго горада. Гэта такая нішавая вузкая імпрэза для людзей, якія любяць Гародню, якія памятаюць тыя дні Святога Губерта ў Гародні, але і таксама новыя, хто на іх не хадзіў. Гэта спалучэнне культуры, нейкай музыкі, краязнаўства, мастацтва, гонару за сваё. Яно такое ўнікальнае, такіх дзён горада больш нідзе няма ў Беларусі.

Апроч гульняў і забаваў гарадзенцы арганізавалі міні-кірмаш рамеснікаў, а таксама перад прысутнымі выступіў Алесь Дзянісаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя