BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенскія акторы пакажуць «Сумны суп» у Беластоку

Беластоцкі музычны клуб стане пляцоўкай, дзе 1 лютага а 12-й гадзіне гарадзенскія акторы ў выгнанні пакажуць «Сумны суп» па творах Вольгі Гапеевай.

Пра спектакль распавядае актор і рэжысёр Аляксандр Енджыеўскі:

-Гэты спектакль, які паставілі мы, дакладней кажучы, гэта тэатр “Прыехалі”, які з’явіўся не так даўно, больш за год таму ў Беластоку. У склад гэтага тэатру ўваходзяць былыя акторы Гарадзенскага тэатра лялек – Аляксандр і Настасся, таксама ёсць наш мастак – Кацярына Еўдакімава. Разам мы вырашылі зрабіць тэатр. І першая пастаноўка – спектакль “Сумны суп” па апавяданнях Вольгі Гапеевай.

Па словах актора, спектакль не толькі для дзетак, але і для дарослых:

-У Гапеевай ёсць кніжкі “Сумны суп” і “Адна шкарпэтка”. І мы зрабілі спектакль па двух гэтых кніжках. То бок, мы з адной кніжкі ўзялі два апавяданні і з другой кніжкі два апавяданні. Гэты спектакль сямейны. Ён цікавы і дзецям, і бацькам. І кожны знойдзе для сябе нешта цікавае.

Аляксандр запрашае наведаць спектакль не толькі беларусаў, што прыехалі ў Беласток пасля падзеяў 2020 году, але і тых, хто тут жыве спрадвек.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя