Больш за сотню аматараў “гарадзенскага панку” сабраў у Варшаве канцэрт гурта Dzieciuki.

Выступ адбыўся ў легендарным сквоце Przychodnia, а пра атмасферу вечара і сустрэчу з публікай распавёў гарадзенскі, а цяпер ужо беластоцкі музыка Улад Бернат:
– Неверагодна атмасферны канцэрт, проста шалёны драйв. Мне момантам здавалася, што зараз проста абрынуцца сцены. Так шыкоўна не было даўно. І гэта ў мяне выклікае асацыяцыі з маім першым канцэртам на «сквоце», гэта было таксама моцна, гучна і проста не хапае словаў.

Па словах музыкі Аляксандра Дзянісава, яму вельмі падабаецца пляцоўка, дзе выступіў гурт:
– Мне цяжка ахарактарызаваць, таму што гэтая пляцоўка ў нас шчаслівая. На «пшыхе» мы не проста гралі, мы там яшчэ час ад часу рэпетуем, гэта наша асноўнае месца рэпетыцый. І я яшчэ хачу сказаць, што там заўсёды для свайго памяшкання добры гук, за што дзякуй Лілі, гэта гукач. Прыехалі людзі не толькі з Варшавы, былі беларусы, палякі, літоўцы, якія прыехалі са сваім гуртом. Усё выглядала вельмі класна.
Гурт выканаў свае найлепшыя песні, у якіх была атмасфера моцнага жывога гуку, гістарычных сюжэтаў і драйву. Разам з «гарадзенскімі панкамі» выступілі гурты з Польшы і Літвы.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя






