BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генадзь Манько: У грамадстве стомленасць і нявызначанасць

Адчуваецца сур’ёзная эканамічная напружанасць, у грамадстве ёсць стомленасць, нявызначанасць што да выбарчых працэсаў. Так сітуацыю ва Украіне каментуе кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

Генадзь адзначыў, што вайна надта доўга зацягнулася, адтуль вынікаюць пералічаныя наступствы:

Сітуацыя цяжкая. Зразумела, што ёсць стомленасць, робіць вялікі ўплыў на эканоміку тое, што значная колькасць насельніцтва пакінула краіну. То бок, няма папаўнення казны і казна ў асноўным залежыць ад матэрыяльнай дапамогі Еўразвяза і Злучаных Штатаў. Існуе вялікая стомленасць ад вайны, адбіваюцца гэтыя тры гады.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо 1120 дзён ці больш за тры гады. А за апошнія суткі, згодна дадзеных украінскага Генеральнага штаба, часцей за ўсё Расея атакавала Пакроўскі і Тарэцкі накірунак.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя