BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генеральны штаб Польшчы назваў колькасный склад польскай арміі

Узброеныя сілы Польшчы у цяперашні час налічваюць 550 тыс. салдат. Пра гэта паведаміў генерал Веслаў Кукула, начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага. Пра гэта піша «Rzeczpospolita».

Здымак ілюстрацыйны

Прэс-служба Генштаба патлумачыла, што гэтая лічба ўключае не толькі кадравых вайскоўцаў, але і рэзервістаў, якіх могуць мабілізаваць у выпадку крызіснай сітуацыі. Генерал Кукула яшчэ некалькі месяцаў таму падкрэсліваў, што пры ацэнцы баяздольнасці арміі важна ўлічваць увесь яе патэнцыял, а не толькі колькасць прафесійных салдат. Паводле яго слоў, у выпадку вайны яна будзе доўгай і кровапралітнай і асноўны цяжар баявых дзеянняў прымуць на сябе менавіта рэзервісты.

Да гэтага часу афіцыйныя дадзеныя аб колькасці Узброеных сіл Польшчы тычыліся ў асноўным кадравых вайскоўцаў. Паводле апошняй інфармацыі, агучанай міністрам абароны Уладзіславам Касінякам-Камышам, на гэты момант у Польшчы служаць 206 тысяч чалавек, з іх 144 тысячы — прафесійныя вайскоўцы, 40 тысяч — байцы войскаў тэрытарыяльнай абароны, астатнія — курсанты і добраахвотнікі.

Беларускае Радыё Рацыя