Генеральным спонсарам Падляшскай оперы і філармоніі стаў PKO BP Bank. 19-га лістапада прадстаўнікі ваяводскіх уладаў, оперы і банка падпісалі пагадненне на гэты конт.

Пра важнасць падтрымкі ўстановы культуры выказаўся беластачанін і дырэктар Рэгіёна рознічных банкаў PKO Bank Polski ў Беластоку Збігнеў Багдзевіч:

За спонсарскую падтрымку падзякавала дырэктар Падляшскай оперы і філармоніі Віялета Бялецкая:
Па словах удзельнікаў канферэнцыі, утрыманне Падляшскай Оперы абыходзіцца ў 47 мільёнаў злотых у год. Амаль 20 мільёнаў злотых – гэта сродкі з ваяводскага бюджэту, 11 мільёнаў злотых дае Міністэрства культуры, а 7 мільёнаў – гэта грошы спонсараў, якія опера атрымлівае. Даўжэй за ўсё – ужо 30 год – Оперу падтрымлівае Банк PKO BP.



Беларускае Радыё Рацыя