
Грузінскі палітык Гено Тэбідзэ, які з’яўляецца кіраўніком партыі “Лело” па Аджарыі, сустрэўся з беларусамі, што жывуць у грузінскім Батумі. Палітык шчыра падзякаваў беларусам за супольныя дзеянні і акцыі ды распавёў пра гісторыю супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай:
– Адносіны з беларускімі палітуцекачамі пачалося пасля 2020 года. Калі першыя ўцекачы з’явіліся, то ў нас пачалі праходзіць супольныя мерапрыемствы. Мы правялі некалькі супольных акцый, дзе пратэставалі супраць дзеянняў Лукашэнкі. Мы іх максімальна падтрымлівалі і дагэтуль падтрымліваем.

Па яго словах, таксама вялікую дапамогу беларусы аказалі пры стварэнні гуманітарнага цэнту дапамогі ўкраінцам:
– Калі ўжо пачалася вайна, то гэта якраз паспрыяла таму, што ў Грузіі першы гуманітарны цэнтр, які адкрылі грузіны для беларусаў і ўкраінцаў. Мы ўсе разам адкрылі. Калі прыносілі дапамогу, мы глядзелі статыстыкі, самую вялікую колькасць дапамогі прыносілі нашыя сябры з Беларусі.
Гено Тэбідзэ таксама паабяцаў беларусам Батумі, што пазнаёміць прадстаўнікоў беларускай дыяспары з прадстаўнікамі іншых палітычных партый, якія дзейнічаюць у Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя






