Грузінскі палітык, кіраўнік апазіцыйнай грузінскай партыі «Лело» па Аджарыі пасля сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Батумі выказаў шчырую падзяку беларусам, што тут жывуць і якія аказвалі дапамогу Украіне і ўкраінцам:

– Калі да нас прыносілі дапамогу, мы перагледзелі статыстыку, то самую вялікую дапамогу прыносілі нашы сябры з Беларусі. І да гэтай пары ў нас у цэнтры працуюць беларусы, да гэтай пары яны дапамагаюць украінцам. У нас тут плятуць маскіровачныя сеткі, і да нас да гэтай пары ходзяць некалькі беларусаў.
Па неафіцыйных дадзеных, толькі ў грузінскім Батумі жыве некалькі тысяч беларусаў, якія пакінулі Радзіму ў 2021-24-х гадах, бо былі вымушаныя збягаць ад рэпрэсій і пераследу.
Агулам на тэрыторыі Грузіі жыве больш за дзесяць тысяч беларусаў, сярод якіх шмат актывістаў, журналістаў і вялікая колькасць адмыслоўцаў у ІТ – сферы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com