У Германіі рыхтуюць змены ў сістэме сацыяльнай падтрымкі для ўкраінскіх бежанцаў. Улады плануюць прыняць закон, які заднім чыслoм мяняе правілы аказання дапамогі, паведамляе DW.

Згодна з дакументам, украінцы, якія прыбылі ў краіну пасля 1 красавіка 2025 года, больш не будуць атрымліваць выплату Bürgergeld. Замест гэтага ім будзе належаць толькі дапамога паводле закона аб суіскальніках прытулку — Asylbewerberleistungsgesetz.
У чым розніца паміж выплатамі:
- Bürgergeld — 563 еўра ў месяц (поўная базавая падтрымка).
- Asylbewerberleistungsgesetz — 441 еўра (196 еўра на асабістыя патрэбы і 245 еўра на ежу і адзенне).
Паводле кіраўніка МУС ФРГ, новыя правілы павінны матываваць украінцаў хутчэй шукаць працу ў Германіі. Ён таксама адзначыў, што пры адсутнасці рэальных крокаў да працоўнай інтэграцыі выплаты могуць быць скарацілі яшчэ больш.
Акрамя таго, улады плануюць праверыць маёмаснае становішча бежанцаў. Права на дапамогу захаваюць толькі тыя, у каго няма дастатковых зберажэнняў. Калі ж сродкі ёсць, чалавеку прапануюць спачатку выкарыстаць іх, і толькі пасля гэтага падаваць заяву на дзяржаўную падтрымку.
Паводле разлікаў урада, новыя меры дазволяць зэканоміць каля 730 млн еўра ў 2026 годзе і 320 млн еўра ў 2027-м. Большую частку эканоміі атрымае федэральны бюджэт, астатняе — муніцыпалітэты. Аднак мясцовыя ўлады будуць вымушаныя несці дадатковыя выдаткі на ўтрыманне бежанцаў — 862 млн еўра ў 2026 годзе і 394 млн у 2027-м. Гэтыя сумы пасля пакрые федэральны ўрад, таму істотнай эканамічнай выгоды дзяржава ў выніку не атрымае.
Беларускае Радыё Рацыя





