На ўрачыстай цырымоніі падпісання дамоваў аб фінансаванні рэстаўрацыйных праектаў, якая прайшла 8 ліпеня ў Беластоцкай ратушы, прадстаўнікі мясцовага самакіравання абвясцілі пра выдзяленне амаль 1,5 мільёна злотых на захаванне 23 гісторыка-культурных аб’ектаў.

Кажа бурмістр Семятыч Пётр Сінякевіч, па ініцыятыве якога тры аб’екты з тэрыторыі Семятыцкага павета атрымалі фінансаванне на агульную суму 75 тысяч злотых, у тым ліку і на рэстаўрацыю славутай евангеліцкай капліцы на мясцовых экуменічных могілках:
– Каля 20 тысяч злотых дасталі мы на падрыхтоўку дакументацыі для рамонту капліцы на могілках. Гэта евангеліцкая капліца, адзін з найстарэйшых помнікаў у нашым горадзе. Такія грошы на такія інвестыцыі вельмі важныя, бо абнаўляем перыядычна тратуары, а забываем пра нашую гісторыю.
Кажа кс. Тадэвуш Жданук, капелан Яго Святасці і канонік Крыпнянскай капітулы, які прадстаўляе парафію св. Роха ў Беластоку:
– Парафія атрымала 70 тысяч злотых. Гэтая сума прызначана на выканне тынкаў на касцёле Святога Роха. Падзея добра супала з нашым юбілеем, бо 18 мая адзначалі 100-годдзе парафіі.
У Гайнаўскім павеце ў рамках падпісаных дамоваў было выдзелена 347 тысяч злотых на пяць аб’ектаў гістарычнай спадчыны. Усяго сёлета на ахову і аднаўленне спадчыны рэгіёну ў бюджэце Падляшскага ваяводства прадугледжана 3,8 мільёна злотых — гэтыя сродкі будуць накіраваныя на 60 праектаў.
Цалкам матэрыял:








Фота аўтара і PUW.
Беларускае Радыё Рацыя






