BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гістарычны клуб у Кракаве

У нядзелю, 21 снежня, у Кракаве ў Прасторы (ul. Mikołajska 4/6) адбудзецца сустрэча гістарычнага клуба, арганізаваная ў супрацы з даследчым універсітэтам імя Астафея Валовіча. Пачатак 16.00.

Тэма – “На якія факты і з’явы варта звярнуць увагу ў гісторыі Беларусі эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу?”

Сучасны наратыў гісторыі Беларусі, у тым плане як ён абмяркоўваецца, а не даследуецца, зводзіцца галоўным чынам да палітычнай гісторыі. Да такіх пытанняў, як “Хто стварыў Вялікае Княства Літоўскае і хто ў ім вяршэнстваваў?”

Але хіба гэта адзіныя пытанні, якія заслугоўваюць увагі і абмеркавання?

А калі не было ВКЛ, дык атрымліваецца, не было бы што і абмяркоўваць?

Што мы павінны ведаць і разумець у нашай гісторыі, чым нашы продкі адрозніваліся ад нас, чым яны былі матываваныя ў сваім жыцці, чаму мінулае – гэта адначасова “чужая”, але і наша краіна?

Спікер – Аляксандр Груша, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук.

Уваход вольны.

Арганізатары