У Беластоку адбыўся паказ дакументальнага спектакля «Бежанцы 1915» калектыву BY Teatr, пастаўленага паводле кнігі журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымака-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы». Пастаноўка прысвечаная аднаму з найбуйнейшых прымусовых перасяленняў ХХ стагоддзя — бежанству часоў Першай сусветнай вайны.

Анэта Прымака-Онішк падкрэсліла, што для яе прынцыпова важна, хто менавіта распавядае гэтыя гісторыі са сцэны:
– Гэта з аднаго боку радасць, але з другога – гэта спектакль, дзе граюць бежанцы. Сучасныя бежанцы з Беларусі, каторыя расказваюць гісторыю з кнігі, але гэта ёсць і гісторыя іх жыцця. Нібы гэта здарылася 100 гадоў таму, але паўтараецца цэлы час.

Акторка Дар’я Новік звярнула ўвагу на тое, што ў спектаклі важную ролю адыгрывае лакальны культурны кантэкст Падляшша, у тым ліку элементы мясцовага фальклору:
– Ён аброс некаторымі акалічнасцямі. Няма такога першага страху і больш ёсць пэўнасці ў тым, што мы робім.
– Я карысталася народнымі песнямі Беласточчыны, Падляшша, а таксама Палесся, то бок у спалучэнні.
Наступны паказ спектакля «Бежанцы 1915» ад BY Teatr адбудзецца таксама ў Саколцы 12-га лютага, у кіно SOKÓŁ а 18:00. Арганізатары адзначаюць, што гастрольны тур па Падляшшы мае на мэце данесці гэтую гістарычную памяць да як мага шырэйшай аўдыторыі. Партнёр спектакля – Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






