Працягвае дапамагаць у якасці валанцёра як цывільным, так і тым, хто зараз на лініі фронту, беларускі грамадскі дзяяч Глеб Пакаціла. Нягледзячы на ваенны стан, ён вырашыў заставацца ва Украіне і прыносіць карысць там.
РР: Як Вы цяпер успрымаеце вайну, ваенны стан?
Глеб Пакаціла: З аднаго боку, ты ўжо прыстасаваўся, а з іншага, ты ўжо шукаеш больш важных рэчаў, дзе ты можаш дапамагаць. Калі ў мяне пытаюць, што было самым страшным, гэта быў выбух “шахеда” над маім пад’ездам. Яго збілі і аскепкі трапілі ў жыллёвы комплекс. І фактычна зруйнавалі будынак.
РР: Ці зараз Вы надалей працягваеце займацца валанцёрскай дзейнасцю?
Глеб Пакаціла: Так, але калі параўноўваць з першым годам, калі мы практычна дапамагалі ўсім, каму маглі, то зараз мы проста робім гэта адрасна. Я не хачу гаварыць, дзе я працую, хто захоча, пабачыць у маіх сацыяльных сетках. Мы дапамагаем аднаўляць будынкі, я дапамагаю харчамі. Я таксама займаюся ў тэатры імправізацыі. І я заўважыў, што я практычна пачаў займацца з кімсьці як псіхатэрапеўт. З аднаго боку, гэта для мяне псіхатэрапія пасля ПТСР, бо мы ўсе гэта маем ва Украіне, і я бачу, што і я дапамагаю іншаму чалавеку праз тое, як я бачу як акцёр тую траўму ці гісторыю. Зараз у мяне ёсць адзін праект, я чакаю ўзгаднення. Ён будзе тычыцца ветэранаў і перамешчаных асоб.
Валанцёр Глеб Пакаціла апыныўся ва Украіне пасля падзеяў 2020 года, паколькі вымушаны быў бегчы ад рэпрэсіяў рэжыму ў Беларусі. Атрымаў міжнародную абарону ад украінскага боку.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя