Аляксандр Лукашэнка мог адмовіцца выпускаць гэтую групу беларускіх палітвязняў напрамую на Літву ці Польшчу праз адкрыты канфлікт на мяжы. Таксама прарасейская апазіцыя Віктара Бабарыкі павінна была негатыўна настроіць украінскае грамадства супраць беларускай апазіцыі, ці гэта атрымалася — будзе бачна пазней, — перакананы сузаснавальнік Спільнобачення (spilno.tv) Валеры Драценка.

– Сама прэсавая канферэнцыя ў Чарнігаве адразу пасля вызвалення. Потым было інтэрв’ю Бабарыкі Золкіну разгромнае. Але потым «бабарыкінцам» далі другі шанец рэабілітавацца. Ім пазваніў сам Зяленскі і праз анлайн-сазвон яны паразмаўлялі. Глядзелася, як у дзіцячым садку вывучылі ўсе вершы і на ранішніку іх аддэкламавалі як трэба.
Вызваленне 123 беларускіх палітвязняў 13 снежня 2025 года ўкраінскае грамадства сустрэла з натхненнем. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі асабіста падзякаваў вызваленым за іх нязломнасць і падтрымку Украіны, падкрэсліў каштоўнасць свабоды для абодвух народаў. У той жа час гэты крок рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца вымушаным і накіраваны на зняцце эканамічных санкцый, а не на рэальную дэмакратызацыю.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






