У Беластоку 9-га сакавіка прайшла ўрачыстая канферэнцыя, прысвечаная падсумаванню Праграмы развіцця вясковых тэрыторый 2014–2020 (PROW 2014–2020), на якой войт гміны Чыжы Ежы Васілюк атрымаў адзнаку за найбольш эфектыўнае выкарыстанне сродкаў у катэгорыі «вадасцёкавая гаспадарка».

Кажа войт гміны Ежы Васілюк:
-Гэта падсумаванне і кульмінацыя шматгадовага перыяду нашай дзейнасці ў гміне. Гэтая ўзнагарода сведчыць пра тое, што гміна Чыжы выбрала правільны кірунак.
Прысутны на канферэнцыі Міністр сельскай гаспадаркі Сцяпан Краеўскі адзначыў, што вопыт PROW 2014–2020 з’яўляецца надзейнай асновай для будучага развіцця ў тым ліку і падляшскай вёскі. Ён падкрэсліў, што цяпер рэалізуюцца новыя меры ў рамках Стратэгічнага плана для супольнай палітыкі сельскай гаспадаркі на 2023–2027 гады.
Цалкам матэрыял:



Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і UMWP






