BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Год дзейнасці Беларускага цэнтра нацыянальнай памяці ва Украіне

Роўна год як ва Украіне працуе Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці ва Украіне.

Пра вынікі дзейнасці распавёў прадстаўнік цэнтра і кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

Беларускі цэнтр быў створаны для іншых накірункаў: гэта збор інфармацыі па загінулых героях, бо сутыкнуліся з такой праблемай, што гэтым амаль ніхто не займаўся, і не валодае гэтай інфармацыяй. Па-другое, гэта дапамога сем’ям беларускіх герояў – у першую чаргу мы дапамагаем тым сем’ям, у якіх засталіся дзеці. Гэта правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускіх герояў, гэта перайменаванне вуліц, гэта ўзнагароды.

Сярод дасягненняў Беларускага цэнтра нацыянальнай памяці ва Украіне – выраб і усталяванне ў Чарнігаве мемарыяльнай дошкі ў гонар нацыянальнага Героя Беларусі, Польшчы і Літвы – Кастуся Каліноўскага.

Беларускае Радыё Рацыя