BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Голага мужчыну затрымалі на мяжы Польшчы з Беларуссю

Рух у памежным пункце Берасце-Цярэспаль 1 ліпеня спыняўся амаль на тры гадзіны. Адбылося гэта з-за голага мужчыны, які вырашыў бегчы ў такім выглядзе ў Беларусь з Польшчы.

Відавочцы сцвярджаюць, што ён выбраўся з кустоў, пералез праз агароджу і пабег уздоўж чаргі аўтамабіляў з польскага на беларускі бок. Польскія памежнікі аклікнулі яго, аднак мужчына не адрэагаваў.

Відэа інцыдэнту з’явілася 1 ліпеня ў тэлеграм-канале, прысвечаным праходжанню мяжы. Прадстаўнік ДПК Беларусі Антон Бычкоўскі расказаў пра тое, што адбылося: «Мужчына паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду. Праведзены медычны агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага ап’янення». Парушальніка затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, ягоную асобу пакуль не ўстанавілі. Мужчыну пагражае пакаранне за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя