BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Голас памяці Падляшша

У Беларускім грамадска-культурным таварыстве прайшла сустрэча з вядомай аўтаркай і даследчыцай Анетай Прымакай-Онішк, якая падзялілася сваімі даследаваннямі гісторыі беларускай і праваслаўнай супольнасці ў Польшчы.

Вынікі сустрэчы падвяла  Анета Прымака-Онішк:

– Памяць вельмі хутка ўцякае, старэйшыя людзі адыходзяць увесь час. Трымаем трохі ў архіве, які стварае Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, і які будзе архівам нашага мінулага, нашай памяці. Яна крыху іншая, чым польская памяць, памяць беларусаў.

Разам з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы выказалася і Валянціна Швед:

– Вельмі добрая ініцыятыва заахвоціць людзей. Бацькі ці дзяды, што ім расказвалі. Веды пра нашыя карані, памяць захавалася.

– Здымак маці, яна спявала ў Кракаве, у Вавелі. Прэзідэнт Камароўскі зарасіў яе, каб яна спявала па-нашаму. Папросту ў тым часе ўсе называліся беларусамі.

На сустрэчы былі абмеркаваны важныя аспекты працы з дакументамі і артэфактамі, якія дапамагаюць захоўваць памяць пра падзеі пачатку ХХ стагоддзя, звязаныя з беларускімі ўцекачамі і жыццём на Падляшшы. Сустрэча адбылася пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя