У верасні жыхары Гомеля неаднаразова скардзіліся на дым і непрыемны пах. Прычынай таму сталі лясныя пажары на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама на прыгранічных тэрыторыях Украіны і РФ.
1 кастрычніка жыхары Гомеля сутыкнуліся не толькі са смугою, але і пяском. Выданне “Флагшток” прааналізавала здымкі касмічнага сэрвісу Worldview ад NASA. На ім відаць воблака пяску, якое накрыла ўсходнюю частку Беларусі. Па дадзеных сэрвісу пік пагаршэння якасці паветра прыпаў на 13.00, але не дасягнуў рэкордных узроўняў, якія назіраліся ў верасні.
Беларускае Радыё Рацыя