Небяспечны інцыдэнт адбыўся ў аўторак пасля 10 гадзінаў вечара на польска-беларускай мяжы ў раёне Чаромхі, паведамляе wydarzenia.interia.pl.

«На абаронцаў нашай мяжы пасыпаўся град камянёў, і адзін з тых, хто нападаў, кінуў у іх кактэйль Молатава. Кінутая бутэлька разбілася аб дарогу, а разлітая вадкасць загарэлася», – распавёў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі. Ён дадаў, што “на шчасце, ніхто не пацярпеў”.
Па справе былі затрыманыя 10 замежнікаў (пяць грамадзян Афганістана і пяць грамадзян Эрытрэі). “Яны застаюцца ў распараджэнні Памежнай аховы”, – паведаміў прэс-сакрата Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Прэс-сакратар галоўнакамандуючага Пагранічнай аховай маёр Анджэй Юзвяк падчас канферэнцыі дадаў, што апошнім часам назіраецца значны рост колькасці незаконных спроб перасячэння польска-беларускай мяжы. “З пачатку года гэта больш за 17 тысяч”, – сказаў Юзвяк. «Што да эфектыўнасці польскіх службаў і жорсткасці бар’ера супраць спробаў мігрантаў патрапіць у Польшчу, то яна складае каля 98 адсоткаў», – дадаў ён. Таксама Юзвяк адзначыў, што польскі бок запатрабаваў ад Беларусі тлумачэнняў наконт інцыдэнту, але “Беларусь захоўвае маўчанне”.






