Еўразвяз хоча пачуць голас усходніх рэгіёнаў. Да 18-га верасня на сайце маршаўкоўскай управы кожны грамадзянін Падляшша можа прыняць удзел у анкеце. Еўрапейская камісія збірае голасы жыхароў пацярпелых з-за канфліктаў на усходніх рэгёнах Еўразвязу. Скаргі, прапановы і новыя ініцыятывы маюць быць разгледзеныя, каб выдзеліць грошы на падтрымку і развіццё, кажа Дырэктар дэпартамента кіравання фондамі і праграмамі маршаўкоўскай управы Караліна Пэркоўская.

Грамадскія кансультацыі маюць паспрыяць канкрэтным дзеянням, якія будуць прыняты на ўзроўні ЕЗ у кароткатэрміновай, сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве.
Цалкам матэрыял:
Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя






