BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грамадзянін Беларусі пра жыццё ва Украіне

Беларусь адчувае сваім домам, а Украіну радзімай беларускі грамадзянін, але па нацыянальнасці ўкраінец Уладзімір Гудкоў.

У Адэсе ён апынуўся праз немагчымасць вярнуцца на родную зямлю з прычыны палітычнага пераследу. Падрабязней расказ нашага сённяшняга Госця Рацыі ў гутарцы з Алісай Поль:

РР: Як так у ваенны час вы апынуліся ва Украіне? Як даўно там? Якія прычыны на тое?

– Я паехаў рабіць прышчэпку Pfizer 16 снежня 2021 года. Калі я ехаў, мяне дагнала навіна, што платформа „Сход“ была абвешчаная экстрэмісцкай арганізацыяй, а я быў сябрам платформы. Я сам родам з Украіны, з Адэсы. Мне параілі не вяртацца, пагатоў, другая прышчэпка праз месяц была – ну я змеркаваў пачакаць, паглядзець, што будзе. Ну і чакаў. Я адэсіт, украінец па нацыянальнасці, хацеў заўжды вярнуцца назад на радзіму. Пакуль падаў паперкі на сталае месца жыхарства на пасведчанне, гэта было 9-га лютага, арэнда была аплачаная да канца лютага, таму змеркаваў, што пажыву пару тыдняў на беразе мора, а першага сакавіка паеду дамоў. 24-га лютага адбылося тое, што адбылося. Потым змеркаваў дачакацца пасведчання, бо калі не дачакаюся, то невядома як і калі ва Украіну патраплю. Дачакаўся, яе выдалі ў канцы 2022 году. Атрымаў пасведчанне, але ў Беларусі нічога да лепшага, на жаль, за гэты час не адбылося, толькі горш. Вымушаны заставацца на радзіме. Як я жартую: я на радзіме, але не дома.

РР: Як сустракаўся пачатак вайны на беразе мора? Якая была атмасфера тады ў Адэсе?

– Пра тое, што пачалася вайна, мне патэлефанавала супрацоўніца і сказала. Было нармальна, без панікі. Першым часам людзі больш рэагавалі на паветраную трывогу, а цяпер на яе амаль не зважаюць. Бо некалькі разоў падыходжу да банку, каб нейкія аперацыі зрабіць, і раптам паветраная трывога, і банк зачыніўся. І бальшыня людзей, як я бачу, не зважае. Ну хоць зразумела, што прыляцець можа прыляцець усякаму. Як у Адэсе праз месяц вайны ўлучыла ў дом, далей гэтая ракета б прыляцела ў краму, дзе я ў той момант быў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Грамадзянін Беларусі Уладзімір Гудкоў цяпер не можа вярнуцца ў беларускую дзяржаву. На радзіме яму пагражае крымінальная палітычна матываваная справа.

Беларускае Радыё Рацыя