BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Шлёнскім ваяводстве Польшчы з пратэрмінаванай візай

Супрацоўнікі Шлёнскага аддзялення Памежнай аховы затрымалі замежнікаў, якія знаходзіліся ў Польшчы, насуперак правілам.

Так, грамадзянін Беларусі знаходзіўся ў Польшчы нелегальна амаль два гады і быў затрыманы ў Катавіцах. Мужчына заехаў у краіну ў студзені 2022 года па польскай візе, тэрмін дзеяння якой скончыўся ў сакавіку таго ж года. Пра гэта паведамляе на сваім сайце Галоўнае камандаванне памежнай аховы.

Таксама ў Шлёнскім ваяводстве былі затрыманы грамадзяне Нігерыі і Індыі.

Усе замежнікі атрымалі пастановы, якія абавязваюць іх пакінуць Польшчу за тэрмін ад 15 да 30 дзён з адначасовай забаронай на ўезд у Шэнгенскую зону на тэрмін ад 8 месяцаў да 3 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя