У Падляшскім ваяводстве распачынаецца новы праект падтрымкі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Як паведаміў Маршалак Лукаш Пракорым, арганізацыі з усяго рэгіёну змогуць атрымаць гранты да 100 тысяч злотых на наём супрацоўнікаў, навучанне, юрыдычную і бухгалтарскую падтрымку, а таксама іншыя формы развіцця:
-Супраца з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці – гэта адзін з ключавых элементаў дзейнасці Падляшскага ваяводства.
Як адзначае віцэ-прэзідэнт Фонду «Дыялог» Марцін Круглей, такія праекты не толькі ствараюць магчымасці для развіцця гэтых арганізацый, але і ўскосна садзейнічаюць падтрымцы беларускіх мігрантаў:
-Наогул, тыя сродкі, якія можна будзе атрымаць у рамках гэтага конкурсу, дазволяць, напрыклад, набыць тэхніку такім арганізацыям, як наша, ці іншым арганізацыям, створаным, між іншым, мігрантамі, якія таксама жывуць на тэрыторыі нашага ваяводства.
Фінансаванне праекта ажыццяўляецца з Еўрапейскіх фондаў для Падляшша на 2021–2027 гады. Агульны бюджэт праекта складае больш за 5 мільёнаў злотых, з якіх 4,8 мільёна – гэта еўрапейскае фінансаванне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя