Мацей Душчык, намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, у інтэрв’ю на радыё Zet распавёў, што толькі ў пятніцу на польска-беларускай мяжы было зафіксавана 115 спроб незаконнага перасячэння мяжы, 98 працэнтаў з якіх былі спыненыя.

Фота: X / Straż Graniczna.
А ў ноч з чацвярга на пятніцу шэсць іншаземцаў, афганцаў, спрабавалі перасекчы раку, таму што ўзровень вады быў вельмі нізкім. Памежнікі прыбылі на месца здарэння і сутыкнуліся з агрэсіяй з боку іншаземцаў. Адзін з памежнікаў атрымаў лёгкія траўмы, яго ўдарыў іншаземец локцем у вока падчас акцыі затрымання. Парушальнікаў вярнулі на беларускі бок з увагі на часовую забарону прыняцця заяў аб прытулку.
Таксама адна з груп мігрантаў выкапала тунэль пад тэхнічным бар’ерам. Паведамляецца, што праз гэты тунэль праніклі 20 чалавек, 18 з якіх былі затрыманыя. Двое знаходзяцца ў вышуку.






