BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія: Акцыі працягваюцца не гледзячы на залеву

У грузінскім Батумі працягваюцца акцыі супраць прынятага ў парламенце Грузіі так званага расейскага закона пра “замежных агентаў”. Пра акцыі ў Батумі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Нягледзячы на кепскае надвор’е ў грузінскім Батумі працягваюцца акцыі супраць закону пра так званых “замежных агентаў”. Нягледзячы на дождж і моцны вецер на акцыю ўвечары выйшла больш за сотню чалавек. У асноўным гэта была моладзь, студэнты, якія выказвалі сваю праеўрапейскую пазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя