Беларусаў, што жывуць у грузінскім Батумі, запрашаюць на латарэю, мэта якой дапамога беларускім ваярам, што ваююць за Украіну ў складзе Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Пра імпрэзу, якая распачнецца ўвечары 22 студзеня ў прасторы «Аксяродак», распавядае валанцёрка Святлана:
– Будзе многа падарункаў, таму прыходзьце. Квіткі можна набыць на ўваходзе. У перапынках паміж латарэяй будзе яшчэ аўкцыён. У гэты час вашы дзеці могуць намаляваць малюнкі, якія мы разам з дронамі перадамо нашым ваярам. І таксама так атрымалася, што наша імпрэза супала з народзінамі “Вожыка”, таму таксама нейкая праграма будзе і ад яго. Прыходзьце, павінна быць цікава.
Батумскія беларусы з першага дня поўнамасштабнай агрэзіі Расеі ва Украіну арганізоўваюць дапамогу беларускім ваярам. Спачатку гэта была дапамога Палку Каліноўскага, а ўжо больш за год дапамога перадаецца адрасна ваярам з батальёна «Тэрор» ці ў іншыя падраздзяленні Беларускага добраахвотніцкага корпуса.

Беларускае Радыё Рацыя






