28 ліпеня ў грузінскім Тбілісі адбудзецца квэст «Беларускі след». Квэст распачнецца а 17-й гадзіне і арганізатары абвесцілі збор удзельнікаў у раёне тбіліскай Плошчы Свабоды.

Пра асаблівасці гульні распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
Падчас гульні можна даведацца, што Святлана Алексіевіч пісала ў Тбілісі адзін з сваіх твораў, а таксама тое, што ў Тбілісі былі напісаныя радкі песні «Жураўлі на Палессі ляцяць». А адной з цікавостак гульні будзе тое, што Янка Купала закахаўся ў грузінку, і прысвяціў ёй верш.
Беларускае Радыё Рацыя






