BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія: «Беларускі след» у Тбілісі

У сталіцы Грузіі Тбілісі 18 траўня адбудзецца квэст https://t.me/questbelsled па беларускіх месцах гэтай краіны.

 Пра асаблівасці гэтага праекту распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

-Усе жадаючыя змогуць даведацца пра тое, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш. Пра тое, што Іван Мележ напісаў свой першы твор у Тбілісі, а таксама можна дазнацца пра тое, якія беларускія месцы засталіся да сённяшняга часу ў Грузіі, і іх можа наведаць кожны беларус. Мерапрыемства адбудзецца 18 траўня ў беларускай прасторы “Кропка”. Для тых, хто хоча паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца праз адмысловую форму рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя