31 траўня 2024 года беларускія актывісты, а менавіта юрыст і праваабаронца Раман Кісляк і спартоўца, трэнерка і актывістка Марына Зялёная, прапанавалі ўсім беларусам у Тбілісі а 11-й гадзіне далучыцца да мірнага пікета ад Беларускай дыяспары ў Сакартвэла.

Пра мэты гэтага пікета распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Беларускія актывісты пікітуюць будынак памежнай паліцыі і Міністрства ўнутраных спраў Грузіі. Гэты пікет накіраваны для таго, каб звярнуць увагу на праблемы беларусаў у Грузіі. Па-першае, на немагчымасць вяртацца пасля “візырану” ў Грузію як краіну пражывання. Па-другое, на адмову прытулку ў Грузіі падчас дэпартацыі
Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Anton Starikov / Shutterstock.com