BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузінскіх добраахвотнікаў выклікаюць на допыты

Цягам апошніх дзён у Службу бяспекі Грузіі выклікаюць на допыты вялікую колькасць добраахвотнікаў, якія з 2014 года ваявалі за Украіну ў складзе “Грузінскага легіёну”. Распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Служба бяспекі Грузіі выклікае на допыт больш за 300 добраахвотнікаў, якія ваявалі ва Украіне на баку Узброеных сіл Украіны, а таксама ўдзельнічалі ў акцыях супраць закону пра “замежных агентаў”. Адным з самых вядомых актывістаў, якога выклікалі ў Службу бяспекі Грузіі, з’яўляецца грузінскі добраахвотнік Надзім Хмаладзэ. Грузінскі СМІ паведамляюць, што ўсе гэтыя выклікі з’яўляюцца часткай справы аб пагрозах грузінскаму бізнесмену Іванішвілі.

Надзім Хмаладзэ

Беларускае Радыё Рацыя