BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ГС «Білоруська спільнота України» абяцае падтрымку для беларускіх палітвязняў, дастаўленых ва Украіну

13 снежня былі вызваленыя 123 беларускія палітычныя зняволеныя, большую частку з якіх пасля вызвалення даставілі на тэрыторыю Украіны.

Аляксей Францкевіч. Фота фонду «Вільна Білорусь».

Каментуючы гэтую сітуацыю, кіраўнік грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч заявіў пра гатоўнасць арганізацыі аказаць усю магчымую дапамогу і падтрымку вызваленым беларусам:

– Мы ведаем, дзе яны знаходзяцца. Ім зараз надаецца медычная дапамога. У панядзелак з імі будуць працаваць адносна патрэб. Адпаведныя органы ўжо ведаюць, што мы гатовы далучыцца, і калі будзе такая патрэба, з намі звяжуцца, і тады будзем ведаць, чым мы можам дапамагчы таму ці іншаму беларускаму палітвязню.

Аляксей Францкевіч асобна падкрэсліў, што прымусовая дастаўка людзей ва Украіну, якая знаходзіцца ў стане вайны, стварае дадатковую пагрозу іх бяспецы:

– Не ведаю, чаму так адбылося. Таму што ўсё ж такі ва Украіне ідзе вайна, і тут няма бяспечных месцаў. Гэта ж умоўнае вызваленне, гэта дэпартацыя. Дэпартаваць ва Украіну, дзе ідзе вайна, такое сабе рашэнне.

ГС «Білоруська спільнота України» заяўляе, што працягне працу па абароне правоў вызваленых палітвязняў і каардынацыі дапамогі ўзаемадзеянні з украінскімі партнёрамі.

Беларускае Радыё Рацыя