BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Гуканне вясны»: традыцыі Беларусі ў новым фармаце

22 сакавіка ў Падляшскім музеі народнай культуры адбудзецца свята «Гуканне вясны» – традыцыйнае беларускае абрадавае мерапрыемства, якое адзначае надыход вясны і абуджэнне зямлі. Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Кажа арганізатар свята, Марыя Грыц:

–  Самае галоўнае для ўсіх, хто прыйдзе да нас на Гуканне вясны, не баяцца ўдзельнічаць. Таму што беларускія святы не прадугледжваюць гледачоў ці глядачак. Класна, калі ўсе людзі водзяць карагод. Будзем рабіць птушачак, таму што менавіта жаўраначкі прыносяць нам вясну. Таксама ў нас будзе агульны стол, таму прыносьце з сабой нейкія пачастункі. Мы сядзем усе разам, пагукаем вясну, паспяваем. Калі хтосьці ўвогуле слоў ніякіх не ведае, прыходзьце, навучым і пад канец гукання дакладна некаторыя радкі вы ўжо зможаце паўтараць.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць вывучыць народныя песні, прыняць удзел у танцах, гульнях, а таксама зрабіць свае ўласныя птушачкі як сімвалы новага жыцця. Мерапрыемства пачнецца а 13-й. Уваходны білет каштуе 10 злотых, для дзяцей — 5 злотых.
Адрас музея: ul. Leśna 7, Wasilków.

Беларускае Радыё Рацыя