BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гуканне вясны ў Варшаве

 У нядзелю, 25 лютага, у Беларускім Доме ладзяць майстар-клас для дзяцей — гукаюць вясну.

Дата: 25 лютага. Час: 13.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава. 

Дзеці навучацца выпякаць «жаваронкаў» — вестуноў вясны. Нашы продкі пяклі печыва ў выглядзе птушак і раздавалі іх дзецям. А дзе-нідзе дзяўчаты на посцілцы падкідвалі ўверх печаных жаваронкаў, імітуючы палёт, што мусіла паскорыць вяртанне птушак з выраю.

Дзяцей чакае:

Супольнае гатаванне печыва «жаваронкі» з наступным яго спажываннем; 

Аповеды пра тое, як нашы продкі вясну чакалі; 

Вясновыя спевы, карагоды; 

Файна праведзены час у кампаніі аднагодкаў-беларусаў. 

Занятак правядзе Ася Смаляк, маці траіх дзяцей, мантэсоры-педагог. 

Удзел бясплатны, але ж месцаў абмежавана. 

Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары