BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гукавая мапа Беластока: архітэктары збіраюць паліфанічны архіў горада

Студэнты і выкладчыкі Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта стварылі ўнікальны мультымедыйны праект — Гукавая мапа Беластока, якая дазваляе “паслухаць” горад і яго гісторыю праз гукі.

Dźwiękowa mapa Białegostoku-fot-Artur-Sokołowski

Кажа адна з аўтараў праекта, архітэктар з Кафедры жылой архітэктуры і урбаністыкі факультэта архітэктуры Беластоцкай Палітэхнікі, Клаўдзія Багіньска:

– Гукавая мапа дазваляе больш дазнацца пра гісторыю нашага горада. Мапа вельмі добра прыдасца да дыялогу паміж пакаленнямі. Можна запрасіць бабулю, або дзядулю паразмаўляць на тэму мясцін, якіх ужо няма. Думаю, што метавай групай будуць таксама эмігранты. Падчас працы над праектам дададзена адмысловая шматфункцыянальнасць, якая дазваляе кожнаму карыстальніку запісаць гук са свойго носбіту і дадаць як пункт на мапе.

Праект распрацаваны супольна факультэтам архітэктуры і факультэтам інфарматыкі. Мапа ахоплівае 90 лакацый: архітэктурныя помнікі, вуліцы, культурныя падзеі, месцы з паўсядзённага жыцця — ад гуку гадзінніка ў арцы Палаца Браніцкіх да архіўных запісаў з першамайскіх дэманстрацый.

Мапа даступная анлайн.

Аўтары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца: калі вы маеце архіўныя гукі або здымкі, дасылайце іх на адрас: [email protected]

Цалкам матэрыял:

Klaudia Bagińska fot. Maciej Giedrojć-Juraha
Dźwiękowa mapa Białegostoku-fot-Artur-Sokołowski

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і PB.