Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны ўзнагародзіла пасмяротна чацвярых беларусаў байцоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса знакам «За мужнасць пры выкананні спецзадання».
Важнасць атрымання дзяржаўных узнагарод беларусамі ва Украіне падкрэсліў былы баец Палка Каліноўскага, малодшы афіцэр Васіль Верамейчык:
– Ну, канешне, узнагароды ёсць. І ў мяне ёсць узнагарода. І пасмяротна ўзнагароды выдавалі, таму ж Міраславу Лазоўскаму. Усе ехалі з адной мэтай, з адной марай на пачатку вайны. Здавалася, што Беларусь – вось яна, выцягні руку – і Беларусь. Вельмі шкада хлопцаў. Хлопцы – героі.
Дакладная колькасць загінулых беларусаў ва Украіне невядомая. Па розных звестках, у баях загінулі каля 40 беларускіх добраахвотнікаў. Імёны большасці з іх не называюцца з мэтаў бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя