У выніку хакерскага нападу была спыненая трансляцыя адразу дзевяці расейскіх тэлеканалаў, паведамляе unian.net.
Кіберспецыялісты Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны ажыццявілі атаку на серверы расейскіх тэлеканалаў, у выніку чаго ў эфіры шэрагу тэлекампаній былі прадэманстраваны аб’ектыўныя відэаролікі пра вайну ва Украіне.
Пра гэта паведаміла УНІАН інфармаваная крыніца ва ўкраінскай выведцы. Паводле крыніцы, відэа ад ГУР было тройчы прадэманстравана ў прайм-тайм тэлеканалаў, у прыватнасці, “Першаўральск ТБ”, “Еўразія 360”, “Еўразія. Першы канал”, частка з якіх уваходзяць у медыя-холдынг расейскага алігарха Андрэя Камарова.
“Расійскія спецыялісты па кібербяспецы спрабавалі выправіць сітуацыю, аднак у выніку іх дзеянняў была спынена трансляцыя адразу дзевяці расейскіх тэлеканалаў: “Еўразія 360”, “Еўразія Першы канал”, “Першаўральск ТБ”, “Луганск 24”, “Першы рэспубліканскі”, “СпБ “, “Апора”, ТБ-3 і “Першы расейскі”.
У той жа час гэтыя контрмеры не змаглі перашкодзіць кіберспецыялістам ГУР у захаванні доступу да сервераў тэлекампаній”, – распавяла крыніца.