BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт “Беларускі цуд” прапануе віленскім беларусам замовіць у іх каляду на свята

Толькі 25 снежня на шляху з далёкага краю да самага раю па вуліцах і праспектах Вільні будзе хадзіць-блудзіць калядны гурт “Беларускі цуд”, які з радасцю завітае ў Ваш двор ці кватэру і прынясе з сабой торбу радасці і мех шчасця, здароўя і дабрабыту!

Такім чынам гурт “Беларускі цуд” прапануе віленскім беларусам замовіць у іх каляду на свята Калядаў ці Раства да сябе дадому.

Паводле кіраўніцы гурта Святланы Чакушкі, свае паслугі гурт прапануе беларусам бясплатна, галоўнае для іх – хоць нейкім чынам падняць беларусам настрой.

– Мы імкнемся прынесці, падарыць крышачку радасці, цяпла сваім суайчыннікам і суайчынніцам, якім і так тут нялёгка ў эміграцыі. Па рэакцыі людзей, яшчэ з першых нашых Калядаў, зразумелі, што гэта вельмі важна, і людзям сапраўды гэта патрэбна, і мы бачылі, як людзі і плакалі, і радаваліся. Для іх гэта частачка радзімы і магчымасць не забываць адкуль мы.

Запісацца на прыход калядоўшчыкаў з гурта “Беларускі цуд” на свята Калядаў 25 снежня можна праз Інстаграм гурта, асабістую старонку Святланы Чакушкі ў Фэйсбук, а таксама праз тэлеграм @folk_signing і Фэйсбук гурта https://www.facebook.com/belarusmiracle/.

Заяўку можна запоўніць тут: https://bit.ly/3XDv4sK.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя