BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт N.R.M. запрашае на Дзень Волі ў Варшаву

24 сакавіка ў нядзелю, напярэдадні Дня Волі, у Вольскім Доме Культуры (Obozowa 85) адбудзецца канцэрт салідарнасці з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў краінах, дзе гэтыя асноўныя правы чалавека знішчаныя.

Кажа лідар гурта Піт Паўлаў:

– Гэта ўсё адбудзецца напярэдадні Дня Волі. Будзе граць N.R.M. як галоўны гурт, і будзе госць – яшчэ адзін беларускі гурт. Вось гэта ўся праграма. Але мы запрашаем і ваяроў Палка, і палітыкаў, і ўсіх жадаючых. У гэты дзень я яшчэ буду граць ля Слупа Сігізмунда. І запрашаю ўсіх жадаючых на канцэрт. Спадзяюся, што будзе сапраўднае беларускае свята.

Гурт N.R.M., легенда беларускага року запрашае ўсіх варшавякаў: і тых, хто заўсёды жыў у сталіцы, і тых, хто пераехаў у апошнія гады. Разам з N.R.M. у імпрэзе прыме ўдзел яшчэ адзін беларускі рок-гурт. Пачатак а 19-й.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя