
Легенда беларускага року Падляшша – гурт RIMA адзначыў сваё 25-годдзе вялікім канцэртам у родным Гарадку. Дзеля гэтай падзеі музыкі сабраліся пасля доўгага перапынку сваім старым складам, каб зайграць і нагадаць сваім прыхільнікам часы 20-гадовай даўніны. Гавораць – вакаліст гурта RIMA Андрэй Паплаўскі, госці і сябры музыкаў:
Андрэй Паплаўскі: Пачыналі тады, як я меў 15 гадоў. У маладосць сваю вярнуўся. Я ўсё ж такі далей адчуваю сябе маладым.
Наведніца канцэрту: «Рыму» ведаем са сваіх маладых гадоў, бо многія з нас ездзілі на «Басовішча» і гэта быў такі гурт, які вызначаў гэтае «Басовішча». Не было б «Басовішча» без «Рімы», гэтак сама як не было б «Басовішча» без NRM. Прыязджалі мы і слухалі. І хочам зараз пабачыць. Бо столькі гадоў не гралі.
Ілона Карпюк: Вярнулася на 25 гадоў да пачатку «Рімы». На адной сцэне сустрэліся можа ў 1999 годзе. Але фактычна калі ўзнікла «Рыма», то я то ўжо далучалася да «Басовішча».
Наведнік канцэрту: Першы раз мы сустрэліся на фестывалі «Басовішча», недзе напрыканцы 90-х гадоў, або напачатку 2000-х. Гурт RIMA выступаў як малады гурт, які адразу паказаў, што ў будучыні прынясе штосьці цікавае.

Акрамя непасрэдна гурта RIMA, у гэты вечар на сцэне Дома культуры ў Гарадку зайгралі іх сябры Беластоку – гурты Ilo&Friends і Black Birds’ Theatre з Саколкі.
Цалкам матэрыял:




























Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






