У Беластоку ў 27-ы раз прайшоў традыцыйны агляд-прэзентацыя калядных выступаў беларускіх калектываў з Падляшша «Гвязда і калядка», які ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Гаворыць яго старшыня Васіль Сегень і іншыя ўдзельнікі канцэрта:
– Гэта ўжо традыцыя, доўгая гісторыя такіх сустрэч. Многіх проста прыцягвае, каб прыняць удзел у якасці каляднікоў, але таксама і публікі, якая ахвотна, як бачым. Прыходзіць, каб паглядзець, паслухаць вось гэтую прыгожую калядную традыцыю.
– Хор “Крыніца” выступае ўжо 27-ы год на аглядзе калядных песень. Мы штогод стараемся прыступіць да гэтага з чымсьці іншым. Вельмі любім браць удзел у гэтым калядаванні, што прыносіць такое шчасце, якое ёсць ужо ад Раства
– У нас яшчэ ходзяць “гвязды”, ходзяць дзеці, яшчэ калядуюць. У нас, напрыклад, быў файны такі калектыў з гармонікам, моладзь калядавала. Традыцыю падтрымліваюць.
– Тут усе аматары. Але мы спяваем ад сэрца, і гэта вельмі важна, калі мы робім штосьці ад сэрца, ад душы. Я думаю, што людзі гэта бачаць і ўспрымаюць.
Агулам жа сёлета ў 27-м аглядзе «Гвязда і калядка» прынялі ўдзел два дзясяткі калектываў і асобных удзельнікаў з Падляшша.
Цалкам матэрыял:
















Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






