BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іаанна Марко: Стараемся рабіць так, каб беларуская мова была цікавай

Фота: facebook.com

У нас у гасцях пабывала настаўніца беларускай мовы Іаанна Марко.

Мы паразмаўлялі пра сітуацыю з беларускай мовай, з беларускімі традыцыямі на Падляшшы.

РР: Як выглядае сітуацыя з навучаннем беларускай мовы на Падляшшы?

– На Падляшшы беларуская мова ёсць у школах. Гэта не толькі Беласток, гэта не толькі Бельск і Гайнаўка, гэта і маленькія вёсачкі. Вядома, што з кожным годам гэтых вучняў менш, бо ўвогуле дзяцей менш. Тут дастаткова паразмаўляць з настаўнікамі, якія адкрыта скажуць, што сітуацыя з беларускай мовай не выглядае вельмі добра.

Мы апошнім разам чулі пра сітуацыю ў ліцэях, дзе ўжо не ўсе ходзяць на беларускую мову. Калісьці, калі я вучылася, то гэта было нармальна, што беларуская мова ёсць у беларускім ліцэі, што пасля пішам атэстат сталасці. Цяпер ужо ведаю, што не. Я магу сказаць пра сваю школу, бо ў маёй школе сітуацыя крышачку іншая.

Я магу сказаць пра сваю школу, бо ў маёй школе сітуацыя крышачку іншая, бо гэта непублічная школа. Тут, калі бацькі запісваюць дзіця, то яны ведаюць, што тут ёсць мова меншасці, пераважна гэта беларуская мова. Такое дзіця ходзіць на мову меншасці. Маем каля 100 вучняў і 90% вывучае беларускую мову. Гэта тры гадзіны ў тыдзень і ніхто з гэтым не спрачаецца.

На прыкладзе нашай школы я не магу сказаць, што ў нас з году на год горш, сітуацыя такая самая. Калі больш вучняў, то і на беларускай мове больш, калі ў школе менш, то і беларускай мовы менш. Мы стараемся рабіць так, каб гэтая беларуская мова была цікавай, каб дзеці хадзілі.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя