BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ідзе рамонт “Асяродка ў Белавежы” — шукаюць валанцёраў

Таварыства «Асяродак Белавежа» звяртаецца з заклікам да мясцовых жыхароў і сяброў арганізацыі далучыцца да валанцёрскіх работ па рамонце будынка навучальна-адпачынкавага цэнтра ў Белавежы.

Кажа прэзідэнт таварыства і дарадца маршалка Падляшскага ваяводства па пытаннях нацыянальных і этнічных меншасцяў Аляксандр Васылюк:

– Асноўная мэта – пабудаваць цэнтр, які б абслугоўваў рэлігійныя, нацыянальныя і этнічныя меншасці, меншасці беларусаў, якія ўжо ўдзельнічаюць у гэтым праекце. Нам ужо ўдалося накрыць дах, дзякуючы спонсарам. Мы знаходзімся на этапе зносу падлогі і сцен, рыхтуемся да генеральнай рэканструкцыі абодвух будынкаў. Кожныя выходныя на працягу тыдня мы знаходзімся ў Белавежы. Калі ёсць група, якая б хацела прыехаць і дапамагчы, правесці час у Белавежы, мы абяром дату і будзем працаваць разам, знаёміцца адзін з адным і інтэгравацца.

Таварыства «Асяродак Белавежа», якое з 1989 года выконвае ролю адукацыйнай і моладзевай пляцоўкі, размешчана па адрасе вул. Застава 68, на ўскрайку Белавежы. Непадалёк — скансен, турыстычная сцежка «Żebra Żubra» і рака Нараўка. Бліжэйшыя дні валанцёрскіх работ – 30 і 31 траўня.

Жадаючыя дапамагчы могуць напісаць на электронную пошту:
kontakt
@osrodekbialowieza.pl
У лісце варта пазначыць:
– свае кантактныя дадзеныя,
– даты, калі магчыма далучэнне да валанцёрскіх дзяжурстваў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксандра Васылюка