BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Лукашук: Дзеці адмаўляюцца ад беларускай мовы праз перагрузку

У Сейме Польшчы 7 лістапада адбылося пасяджанне Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў. Асноўнай тэмай стала інфармацыя Міністра адукацыі пра функцыянаванне сістэмы навучання меншасцяў — яе цяперашні стан і планы на будучыню.

Ігар Лукашук

Прадстаўнік беларусаў Падляшша Ігар Лукашук звярнуў увагу на трывожную тэндэнцыю: у навучальных установах Падляшша, у тым ліку ў Беластоку, дзеці пачынаюць адмаўляцца ад беларускай мовы як мовы нацыянальнай меншасці праз празмерную навучальную нагрузку і складанасць спалучэння яе з другой замежнай мовай:

Праўда, што з’яўляецца ці можа з’яўляцца той аргумент, што не буду запісваць сваё дзіця на мову нацыянальнай меншасці як родную мову, таму што ў школе вялікая нагрузка і шмат моваў і так далей. На мой погляд, гэта дрэнны спосаб думання, таму што чым больш моваў чалавек вывучае, тым ён багацейшы. Але гэты закон дае такую магчымасць, каб адмовіцца. Гэта не абавязак – гэта магчымасць.

Падчас пасяджэння Міністэрства адукацыі прадставіла звесткі аб фінансаванні і колькасці вучняў, якія вывучаюць мовы меншасцяў. Паводле інфармацыі, беларуская мова ў школах Польшчы выкладаецца 1836 вучням, а агульная сума падтрымкі перавышае пятнаццаць мільёнаў злотых.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя