Ва ўмовах сённяшняй геапалітычнай сітуацыі Бельск-Падляшскі і Падляшша ў цэлым не могуць развівацца так, як раней, лічыць Ігар Лукашук. Патэнцыял, які мае рэгіён, пакуль не зрэалізаваны і задача мясцовай улады — спрабаваць вырашыць гэтую праблему, адзначыў Ігар Лукашук.
– Справа такая, каб тыя, якія будуць далей кіраваць нашым самааўрадам гэтай самай высокай ступені, неяк пераадолелі цяжкасці, звязаныя з размяшчэннем Падляшскага ваяводства. Чаму? Таму што зараз ясна і выразна трэба сказаць, што Падляшскае выяводства з’яўляецца перыферыйным, калі ідзе ўвогуле пра Еўрапейскі звяз, і трэба неяк падрыхтавацца да гэтага моманту, калі ваяводства ізноў можа быць брамай на усход, калі ізноў, і спадзяюся, што гэта неўзабаве наступіць, будзе злучаць Еўразвяз з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя