Агульная тэндэнцыя нашага часу: пашырэнне абсягаў эміграцыйных патокаў у краіны, якія становяцца мэтай іх дасягнення. Пра тое, што такое эміграцыя і якія шляхі ўзнікнення беларускай дыяспары, па прыкладзе Польшчы, Юрка Ляшчынскі гутарыць з географам Ігарам Маслоўскім.
РР: Мы тут гаворым пра 310-316 тысяч грамадзян Беларусі, якія пераехалі ў Польшчу. Трэба разлічваць так, што, можа, улада ў Беларусі памяняцца на дэмакратычную ці не такую рэпрэсіўную, тады некаторыя вернуцца, але некаторыя не вернуцца. Большасць, можа, і не вернецца. Паводле сваёй сям’і, якая паехала ў Вялікабрытанію працаваць у медыцынскіх паслугах, і мелі вярнуцца хутка, калі заробяць крыху грошай, можа, яшчэ год. Але цяпер яны ўжо там жывуць, дзеці там ужо ходзяць у школу. Так што і калі могуць вярнуцца, дзяржава стала дэмакратычнай і г.д., мы вяртаемся да сваёй Айчыны – не, мы ўжо абжыліся, нашыя карані ўжо ў іншым месцы.
Ігар Маслоўскі: Нічога трагічнага з гэтага няма, бо людзі заўсёды падарожнічалі па свету, сяліліся, мігравалі, прыкладвалі свае намаганні ў будаванні новых краін, новых ідэй. Канешне, шкада, што гэты патэнцыял не працуе на карысць Беларусі, на развіццё. Згодны, што частка, ці знаная частка тых людзей, менавіта свабодалюбівых людзей, з’язджае і яшчэ колькі з’едзе! Яшчэ год, як мінімум, будуць з’язджаць з Беларусі. А першае пакаленне, калі гэтая сітуацыя не зацягнецца, мае шанец яшчэ вярнуцца дахаты. І тыя асабліва, хто мае амбіцыі вярнуцца і папрацаваць у Новай Беларусі для развіцця нашай краіны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вы слухалі частку перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя” Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння ад 19-ай гадзіны 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіны 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» можна паслухаць з панядзелка па чацвер у названым часе на хвалях нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя