BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Палынскі выступіць у Вільні

Беларускі музыка і журналіст Ігар Палынскі ўпершыню дасць канцэрт у Вільні. 11 кастрычніка ён выступіць у культурнай прасторы і шэлтары «Замак».

Ігар Палынскі

Пра тое, што ён будзе выконваць – кажа сам Ігар:

-Гэта будуць песні блізкія мне зараз, і такія, якія “заходзяць” людзям. У Вільні я яшчэ не выступаў са сваёй праграмай ніколі. І мне хочацца спадзявацца, што зойдзе віленскім беларусам тое, што я ім прапаную.

Ігар Палынскі — адзін з тых музыкаў, чыіх жывых выступаў у эміграцыі заўсёды чакаюць. У Беластоку яго апошні канцэрт сабраў амаль чатыры тузіны слухачоў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя