BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Палынскі выступіў з сольным канцэртам у Вільні

Сольны акустычны канцэрт лідара гурта Sumarok Ігара Палынскага адбыўся 11 кастрычніка ў Вільні. Паслухаць музыку прыйшлі не толькі беларусы, але і ўкраінцы. Ігар праспяваў як свае старыя песні, так і новыя, якія ён напісаў падчас эміграцыі.

Ігар Палынскі

Акампанавалі яму прафесійны гітарыст, блюзмэн Юрый Несцярэнка, музыка Сяргей “Космас” і перкусіяніст Бернард.

Кажа музыка Ігар Палынскі:

-Гэта мой  першы канцэрт у Вільні, і ён адразу выбіваецца з шэрагу ўсіх маіх канцэртаў, якія былі за апошнія гады, за чатыры, прынамсі, гады ў эміграцыі. Бо гэта канцэрт-эксперымент. Мы абсалютна спантанна зайграем разам з Юрыем Несцярэнкам – легендарным беларускім музыкантам. Гэта будзе шмат у чым імправізацыя.

Канцэрт, па традыцыі, Ігар Палынскі завершыў спевам свабоды “Разбуры турмы муры”. Як і абяцаў музыка, быў сапраўдны вечар эмоцый, нерву, надзеі і бясконцай любові — таго, чаго так часта бракуе ў віры нашага сённяшняга жыцця.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя