BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ІІІ Міжнародны дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы ў Беластоку

У Беластоцкім тэатры лялек адбыўся фінал ІІІ Міжнароднага дэкламатарскага конкурсу. Як і штогод, ён быў прымеркаваны да Дня роднай мовы, што адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. З дзясяткаў заявак з розных краінаў у фінал конкурсу было адабрана 26 дэкламатараў у 5 намінацыях.

Гаворыць кіраўнік фонда “Тутака”, які ўжо ў трэці раз ладзіць такі конкурс – Павел Станкевіч:

– Конкурс паціху расце і гэта вельмі добра. У гэтым фінале 26 удзельнікаў. Але гэта ж не ўсе, якія паспрабавалі пазмагацца. І гэта выдатна. Бо ты разумееш, што дзесьці на гэтым адборы ёсць яшчэ нейкія людзі, якім родная мова цікавая і робіцца часткай іх жыцця. Гэта азначае, што гэта сур“ёзна, што родная мова працуе, уплывае. І гэта вельмі важна і цешыць, што можна планаваць далей развіваць конкурс.

Адна з пераможцаў конкурсу, а менавіта ў катэгорыі дарослых удзельнікаў, Аксана Марко ўразіла конкурснае журы выкананнем свайго ўласнага твора, прысвечанага бабулі.

Я чытала шмат вершаў і добрых твораў, і калі іх чытала і спрабавала дэкламаваць, то я разумела, што я не ведаю цалкам пасыл аўтара. Я вырашыла напісаць сваё, пра тое, што я магу дакладна данесці да публікі і паказаць свае пачуцці, пра тое, як я гэта бачу. І я напісала свой верш, гэта мая асабістая гісторыя. З-за таго, што мы выехалі з Беларусі цяпер сюды, мы не хацелі выязджаць. І гэта тое, што я адчуваю і перанесла ў гэты верш.

У намінацыі да 8 гадоў – першае месца заняў Стэфан Лісічонак. Ва ўзросце да 12 гадоў – Клімент Латышонак. У моладзевай катэгорыі да 17 гадоў перамагла – Зоф’я Галубоўская. У катэгорыі сярод дарослых дэкламатараў – вышэйзгаданая Аксана Марко. У новай для гэтага года катэгорыі артыстычнага відэа першае месца заняў – блогер Валер Руселік. І яшчэ адну ўзнагароду ў катэгорыі глядацкіх сімпатый атрымаў самы малодшы сярод намінантаў – Стэфан Лісічонак.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя