22 студзеня адзначаем 163-ю гадавіну пачатка паўстання 1863 года, вядомага ў Польшчы як Студзеньскае паўстанне. У гэтыя дні многія наведваюць Вільню, могілкі Роса, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі. Пасля гэтага госці могуць завітаць у легендарную «Карчму 1863» (Bokšto g. 2), дзе іх сустрэне гаспадар, беларускі дзяяч і актор Ілля Ясінскі:
– Менавіта тут, у гэтым будынку, жыў Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання. Царскі ўрад думаў, што ніхто не знойдзе астанкі нашых герояў, але іх знайшлі і перапахавалі ў 2019 годзе, а ў 2020 годзе пачалася новая хваля беларускага адраджэння. Гэтая гісторыя нібыта ідзе па коле, па спіралі, і спадзяемся, што новы віток набліжае нас да вольнасці, да таго, каб быць гаспадарамі не толькі ў сваёй карчме, але і ў сваёй краіне таксама.

На святочныя дні гадавіны паўстання, у тым ліку да дня нараджэння Кастуся Каліноўскага 2 лютага, у «Карчме 1863» будзе адбывацца гарадская гульня і віктарына, каб удзельнікі маглі ў жывы і інтэрактыўны спосаб пазнаёміцца з гісторыяй і паўстанцамі.
А 22-га студзеня а 17-й у сценах рэстарацыі адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная змаганню Украіны за свабоду і агульнаму змаганню.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя







Фота з адкрытых крыніц, Амбасады Польшчы ў Вільні і архіва Іллі Ясінскага.






